мірны дагавор паміж Расіяй і Персіяй (Іранам), які завяршыў рус.-іранскую вайну 1826—28. Падпісаны 22 лют. ў в. Туркманчай каля г. Тэбрыз (Персія) з боку Расіі яе намеснікам на Каўказе ген. І.Ф.Паскевічам, з боку Персіі — наследным прынцам Абас-Мірзой. У выпрацоўцы ўмоў удзельнічаў А.С.Грыбаедаў. Паводле дагавора да Расіі далучалася Усх. Арменія (Эрыванскае і Нахічэванскае ханствы), Персія гарантавала армянам у сваіх уладаннях права бесперашкоднага перасялення ў Расію, выплачвала Расіі 20 млн.руб. серабром, пацвярджала ўмовы Гюлістанскага мірнага дагавора 1813 аб выключным праве Расіі мець ваен. флот на Каспійскім м. і свабодзе гандлю паміж дзвюма краінамі. Т.д. 1828 заклаў асновы рус.-перс. адносін да 1917, паспрыяў захаванню і кансалідацыі арм. народа на той частцы яго этн. тэрыторыі, дзе ў 20 ст. сфарміравалася сучасная дзяржава Арменія.
Заключэнне Туркманчайскага дагавора 1828. З карціны Я.Сухадольскага.